Мы наркату таксама мусім жэрці праз саюзную дзяржаву?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGb1plVUpSdXV0ZzQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Палітычны аналітык Уладзімір Падгол звярнуўся з адкрытым лістом да кіраўніка краіны – каб спыніць »знішчэнне нашай моладзі наркотыкамі».Падгол заўважае, што падчас нядаўняга суду над наркадылерскай «групай Зайцава» высветлілася, што псіхатропы яна маштабна завозіла з Расеі.Пры гэтым палітаналітык заўважае, што мытнікі і памежнікі рэгулярна паведамляюць пра затрыманні наркатычных рэчываў на мяжы з ЕС, а на беларуска-расейскай мяжы пра такія выпадкі не чутно. Гэта значыць, наркотыкі завозяцца бесперашкодна.Выснова Уладзіміра Падгола: на мяжы Беларусі з Расеяй неабходна ўсталяваць жорсткі наркакантроль: «Затым – а зброя, выбуховыя рэчывы? Заадно трэба і гэта кантраляваць».Аналітык прапануе зрабіць такое патрабаванне адным з пунктаў аб’яднаўчай праграмы апазіцыі на хуткія парламенцкія выбары: «Што, мы наркату таксама мусім жэрці ў звязку з тым, што ў нас так званая саюзная дзяржава?».Падрабязней – у «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам.