«Мы можам казаць, што 40 сайтаў па Беларусі пішуць матэрыялы з дэзынфармацыяй і прапагандысцкімі наратывамі»


Зноў Расея, а дакладней – «русский мир», які пашырае свой уплыў у Беларусі. Дырэктар недзяржаўнага цэнтру «Іст» (EAST) Андрэй Елісееў апублікаваў аналіз расейскай прапаганды ў нашай краіне за апошні час. З 2016 года колькасць актыўных сайтаў, якія рэгулярна размяшчаюць публікацыі пра Беларусь з дэзынфармацыяй, павялічылася ажно да сарака.

Андрэй Елісееў, аўтар даследавання:

«Мы можам казаць, што 40 – гэта прыблізная лічба сайтаў, якія час ад часу пішуць матэрыялы па Беларусі з дэзынфармацыяй і прапагандысцкімі наратывамі. Сярод іх каля 15 пераважна або выключна арыентуюцца на Беларусь, і з іх 7-8 сайтаў рэгіянальныя. Чаму менавіта рэгіянальныя? Ну вось гэта цікавы якасна новы падыход. Дарэчы, думаю, даволі разумны падыход, каб такім чынам уплываць на людзей праз рэгіянальныя навіны, якія іх болей непакояць. Бо асноўная частка матэрыялаў на гэтых сайтах – гэта абсалютна нейтральны кантэнт, які бярэцца з іншых рэгіянальных рэсурсаў. Апрача гэтага нейтральнага забаўляльнага, навінавага кантэнту ёсць невялікая лічба эксклюзіўных матэрыялаў, якія прасоўваюць агрэсіўную, шавіністычную рыторыку, часта мову нянавісці, дэманізуюць розныя сацыяльныя, палітычныя, рэлігійныя, прафесійныя групы насельніцтва Беларусі…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu