Мы і ёсць дзяржава. Як неабыякавыя беларусы дапамагаюць медыкам?


Магчымасць скарыстаць досвед еўрапейцаў дазваляе неабыякавым грамадзянам забяспечыць мэтавую дапамогу ў болевых пунктах. У першую чаргу – стварыць і прывезці сродкі аховы медыкам у рэгіёнах. Аднымі з першых ініцыятыву праявілі ўдзельнікі Менскага хакерспэйсу.

Паводле аднаго з каардынатараў валанцёрскай дапамогі медыкам Міхаіла Чупрынскага, кожная краіна, якая сутыкнулася з пандэміяй, не магла загадзя ацаніць маштабу праблемы і падрыхтавацца на 100 %. І сёння валанцёрскі рух толькі падтрымлівае беларускіх медыкаў, асноўныя патрэбы мусіць здавальняць беларуская прамысловасць. Ініцыятыўныя людзі толькі выігрываюць час для складанай машыны прамысловасці, якая не можа вельмі хутка пераарыентавацца.

  • Колькі ахоўных касцюмаў трэба, каб перадухіліць распаўсюд інфекцыі?
  • Ці пайшло Міністэрства аховы здароўя насустрач валанцёрам?
  • Чаму не ўдалося падрыхтавацца да пандэміі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры «Размовы ProContra» з Віталём Цыганковым і Святланаю Калінкінай адказвае адзін з каардынатараў валанцёрскай дапамогі медыкам, сябра Менскага хакерспэйсу Міхаіл Чупрынскі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.