«Мы для іх быдла, ад якога трэба пазбавіцца». Жыхароў інтэрнату перад маразамі пазбавілі гарачай вады

З надыходам халадоў адміністрацыя Менскага заводу ацяпляльнага абсталявання пастанавіла дэмантаваць бойлеры для падагрэву вады ў інтэрнатах па вуліцы Гастэлы. Жыхары патэлефанавалі здымачнай групе «Маю права», каб карэспандэнты зафіксавалі працэс дэмантажу.