Музыкі на 20-гадовым юбілеі «Народнага альбому» стануць акторамі


Музыкі мусяць займацца музыкай, але «Народны альбом» заўжды быў нечым большым за канцэрт. У гонар юбілею і дзякуючы магчымасцям суперсучаснай Беластоцкай оперы, слынны мюзікл родам з 1990-ых узбагаціцца і на тэатральныя элементы: адмыслова для спектаклю рыхтуюцца сцэнічныя дэкарацыі, строі для кожнага ўдзельніка, а над формай відовішча працуе польскі рэжысёр Конрад Смуга.

«Музыка – гэта міжнародная мова, і тут няма ніякіх праблемаў. Яны – прафесіяналы, а твор мае сваю душу», – сказаў рэжысёр.

Музыкам тым часам давядзецца стаць крыху акторамі, што іх ужо не пужае.

Музыка Лявон Вольскі: «Тое, што прыдумаў рэжысёр, – не цяжка зусім. Проста зайсці з аднога боку, выйсці з іншага, там нейкія статысты ідуць як чырвонае войска, а мы робім паўзу ці ў стык граем – і ўсё досыць проста для выканаўцаў. А на месцы, я спадзяюся, усё гэта адгаблюецца і зашліфуецца канчаткова».

Тэатралізаванае шоу, прымеркаванае да 20-годдзя «Народнага альбому», адбудзецца 4 верасня ў Беластоку, на сцэне Падляскае Оперы.

ІНШЫЯ ТЭМЫ:

Ратуючы старыя рэчы, оперупаўнаважаны стаў калекцыянерам.

Глыбачане дудамі ўшанавалі 155-я ўгодкі Ігната Буйніцкага, бацькі беларускага тэатру.

Колькі мятлікаў каштуе зняць фільм?

Вольга Гардзейчык, «Белсат»