«Музыка сезону»: Трыа «Disciples» набірае мільярд праглядаў

Трыа Disciples лічыцца цяпер адным з ліку самых перспектыўных у Брытаніі. Яны не запісалі аніводнага альбому, іх багажы толькі сінглы. Але яны – лаўрэаты шэрагу музычных узнагарод і маюць, нават, намінацыю на прыз Брыт.

«Гэта наш найноўшы сінгл «On my mind». Мы працавалі над ім больш, чым 2 гады… Хацелася лёгкасці, дасканаласці… Змяшаць гаўс, старую школу, новыя ўплывы… Канечне, мы паслядоўнікі гурта Daff Punk. Але хочацца зрабіцца не паслядоўнікамі, але самастойнымі зоркамі».

Прагляды пэўных кліпаў Disciples дасягаюць адзнакі ў мільярд.

«Увесь час мы чуем пытанні пра канцэпт відэакліпа, які набраў мільярд праглядаў, але нічога не можам адказаць. Бо, нават, не прысутнічалі на яго здымках у Каліфорніі. Там знялася вельмі прыгожая топ-мадэль Джыджы Хадзід».

 

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Больш матэрыялаў

«Вядзьмак» і 9-ы эпізод «Зорных войнаў». Найлепшыя прэм’еры снежня

У стылі Агаты Крысці: самыя цікавыя прэм’еры месяца

Галоўныя падзеі кастрычніка 2019 у міжнародным шоубізе

Галоўныя падзеі верасня 2019 у міжнародным шоубізе

Рэтра-зорка: Новы альбом Мадоны

Кінапрэм’еры сезону: Агляд летніх кінапрэм’ераў

Музыка сезону: Каралева «афрабіту» Тыўа Сэвідж

Рэтра-зоркі: Балет на музыку «The Rolling Stones», спадчына «Led Zeppelin», тур «The Eagles»