Музыка сезону – саксафаніст Доні МакКэслін


Існуюць музыканты, якіх не ведаў амаль ніхто цягам усяго іхнага жыцця, і раптам, на старасці гадоў, здараецца цуд і яны прачынаюцца знакамітымі. Добра, калі іхная музыка ўражвае. І добра, што меркаванне прафесійных крытыкаў у гэтым выпадку рэзаніруе з захапленнем меламанаў.

Джазавы саксафаніст Доні МакКэслін браў удзел у запісы апошняга альбома Дэйвіда Боўі. Цяпер жа прапануе сваю музыку і распавядае пра супрацу са славутым нябожчыкам.

«Ён быў бясстрашны мастак. Ён, нават, не цікавіўся які там у яго будзе музычны фармат, які лэйбл стане гандляваць ягоным альбомам «Blackstar». Ён проста рэалізаваў сваё артыстычнае бачанне. А гэта ж, лічыце, быў ягоны лебядзіны спеў. І ён ведаў гэта. А я дасюль не магу слухаць ягоны «Blackstar», для мяне гэта надта эмацыйна. Цяжка», – кажа сябар Боўі.

«Бачна, што музыка Дэйвіда Бoўі кранала мільёны фанаў на ўсіх кантынентах. Я спрабаваў захаваць захапленне гэтым чалавекам, ягоным талентам у сваіх кампазіцыях, зрабіць так, каб ягоная частка прысутнічала ў маёй музыцы. Бо ягоны ўплыў неймаверны. Гэта быў той самы рэдкі чалавек, які быў здольны змяняць прастору і рэчаіснасць вакол», – распавядае музыка.

Альбом саксафаніста з назвай «Beyond now» са студзеня ёсць у музычных крамах планеты.