«Музыка сезону»: Рэпер Tiggs da Author – ужо не рэпер


Рэпер на мянушку Tiggs da Author мае мільёны праслухоўванняў у «Spotify». Але прагне зрабіцца папулярным у сапраўдным свеце.

Таму ён запрасіў да супрацы шведскі гурт з назвай «Сaesars». Разам яны паспрабавалі аднавіць гіт таго гурта 10-гадовай даўніны.

«Джоку Аглунду спадабалася мая ідэя. Спачатку я склаў новы тэкст на музыку ягонага старога гіта. Затым запісаў дэма-версію. Лідар «Цэзараў» запрасіў мяне ў Швецыю. Я прыехаў, ён паказаў мне іхную студыю і той самы вар’яцкі арганчык, які так смешна гучаў. Мы танчылі ўвесь час пакуль запісвалі гэты трэк», – кажа Tiggs da Author.

Падрабязней – у нашым сюжэце.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu