Музыка сезону: Новае пакаленне – Ўіл Хэрд


Сёняшнюю рубрыку дакладней будзе назваць «Музыка будучыні». Бо гаворка пойдзе пра брытанскага хлопца, які толькі рыхтуецца запісаць дэбютны альбом. Летась ён ужо выступаў з сенсацыйным гуртом «Rudimental», падпісаў кантракт з вялікім музычным лейблам, выдаў пару паспяховых запісаў… і ўсё. Пачала працаваць піяр-машына. Зараз мы ўбачым і пачуем, што ж яна там такога цікавага рэкламуе?

Ўіл Хэрд браў удзел у запісах гурта «Rudimental». Цяпер жа выступіў самастойна.

«Напачатак я зразумеў, што падабаюся камусьці. А таксама зразумеў, што не здолею пакахацца з усімі, хто хацеў бы гэтага. І таму нарадзілася шчырае пачуцце выказацца, паразважаць на тэму, што жыццё не вечнае і на ўсіх проста не хопіць часу. Сэнс прыкладна такі. Цяпер я так не думаю, але імпульс быў шчыры», – тлумачыць музыка.

І распавядае пра пачатак сваёй творчай карʼеры:

«Я пачаў танчыць даўно. І ў 12-гадовым узросце сустрэў выбітнага настаўніка Mechanical P. Ён навучыў мяне быць робатам, ствараць ілюзію з дапамогай пластыкі цела, усё, на што быў здольны Майкл Джэксан, я навучыўся рабіць у падлеткавым узросце. Цяпер я не апантаны гэтым, але здольны выказваць свае пачуцці танцамі».

Ўілу Хэрду цяпер 25. Ён рыхтуецца неўзабаве выдаць дэбютны альбом.

Глядзіце таксама:

Сяргей Філімонаў, belsat.eu