Музыка сезону: «Ліндсэй Эл – новае блюз-рокавае пакаленне»


Гэты сюжэт прысвячу новай дзяўчыне з Канады – на імя Ліндсэй Эл – якую адшукаў класічны рокер Рэндзі Бахман (лідар папулярнага ў свой час гурта Бахман-Тэрнер Оўвэрдрайв).

Дзяўчына ня проста спявае, але выдатна грае на гітары, натхняецца музыкай Эрыка Клэптана, Джымі Гэндрыкса ці Бады Гая. Рэдкі выпадак. Прычым, ейны дэбютнік узначаліў адпаведныя чарты ў Канадзе паводле продажаў.

Сяргей Філімонаў, «Белсат»