Музыка сезону: «Летнія рытмы Прынса Ройса»

Лета неўзабаве. І таму трэба, як след, падрыхтавацца. Ва ўсіх сэнсах, у музычным таксама. Што забяспечыць лепшы настрой, чым экзатычныя лацінскія рытмы? Адшукаўся цікавы артыст. Прынс Ройс – хлопец з Нью-Ёрку, але выдатна разумее ўсе лацінскія стылістычныя хітрасці.

Яго падтрымала, нават, Шакіра. Разам яны запісалі кампазіцыю з назвай «Deja Vu».

«З ёй працаваць было прыемна. Шакіраперфекцыяністка. Мы запісвалі гэтую песню цягам чатырох месяцаў… Яна спрабавала зрабіць яе то хутчэй, то павольней… Дадавала нейкія інструменты, затым прыбірала іх, затым зноў вяртала, але на іншы лад. Мы змянялі што гучанне песні, тое і прадзюсараў. Урэшце, атрымаўся выбітны трэк», – кажа Прынс.

У траўні Прынсу Ройсу споўніцца 28. Ён выступае з 2010-га. І за гэты час атрымаў шэраг лацінскіх прызоў у жанры «Трапікана». Таксама меў намінацыі на Грэмі.

«Мяркую, што супраца з іншымі спевакамі ды спявачкамі дапамагае пашырыць аўдыторыю. Спалучэнне розных кірункаў і стыляў робіць твае запісы разнастайней. Шакіра з Калумбіі, а ў новым альбоме я спяваў і з кубінцамі, і з мексіканцамі, і з пуэртарыканцамі – усе яны выдатныя артысты».

Сяргей Філімонаў

Больш матэрыялаў

«Вядзьмак» і 9-ы эпізод «Зорных войнаў». Найлепшыя прэм’еры снежня

У стылі Агаты Крысці: самыя цікавыя прэм’еры месяца

Галоўныя падзеі кастрычніка 2019 у міжнародным шоубізе

Галоўныя падзеі верасня 2019 у міжнародным шоубізе

Рэтра-зорка: Новы альбом Мадоны

Кінапрэм’еры сезону: Агляд летніх кінапрэм’ераў

Музыка сезону: Каралева «афрабіту» Тыўа Сэвідж

Рэтра-зоркі: Балет на музыку «The Rolling Stones», спадчына «Led Zeppelin», тур «The Eagles»