«Музыка сезону»: Крыс Шыфлет з гурта «Foo fighters»


Згадаю ўлюбёны гурт «Foo Fighters», праўда не лідара, не Дэйва Грола, але, здаецца, непрыкметнага Крыса Шыфлета. Цікавы гітарыст. Ён зʼявіўся ў складзе каманды ў 2000-я. У яго – шэрагі іншых праектаў, нават, быў такі, з інтрыгуючай назвай «Крыс Шыфлет і мёртвыя сяляне». Нядаўна ён выдаў досыць нечаканы альбом у стылістыцы «цёплыя вінілавыя гукі», якія нагадваюць класічны кантры-рок.

«Мяркую, што музыка кантры і рок – вельмі блізкія. Панк-рок таксама дзесьці побач. Ведаю аматараў, якія з асалодаю захапляюцца ўсімі гэтымі кірункамі», – кажа Крыс Шыфлет.

Прэзентацыя новага альбома Крыса Шыфлета адбылася ў адной з вінілавых крамаў музычнай сталіцы свету – горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі. Бачым надпіс: «Нельга адкрываць новыя вінілы. Слухайце файлы». Праўда, Крыса тут можна было паслухаць жыўцом.

«Я амаль нічога не ведаў пра музыку кантры, калі гадаваўся. У юнацтве былі іншыя прыярытэты. Магчыма, што вы слухаеце музыку, якая не гучыць радыкальна. Але мяне захапляе тое, што гучыць хардава, мае жорсткі гук і жорсткія сэнсы», – працягвае Крыс Шафлет.

Гэта ўжо трэці сольны альбом Крыса Шыфлета, які называецца «Горад на заходнім узбярэжжы».

Глядзіце таксама:

Сяргей Філімонаў, belsat.eu