Музыка сезону: «Касмапаліт Сіл і песенныя стандарты»


Сяргей Філімонаў, вядоўца: Новы год неўзабаве. Натуральна, што ўсе артысты запісваюць сезонныя нумары, а тое і цэлыя альбомы. Звычайна, пра такія выданні адразу забываеш адразу пасля выкідання елкі. Спявак на імя Сіл пастанавіў выканаць шэраг музычных стандартаў. Такі альбом можа лічыцца і навагоднім, і доўгаграючым меламанскім прадуктам. Кар’ера Сіла распачалася 30 гадоў таму. У 90-я ён быў адным з топавых спевакоў планеты.