Музыка сезону: гурт «British Sea Power»

У сярэдзіне 2000-х у поп-музыцы адбылася чарговая анты-прадзюсарская рэвалюцыя. Індзі-рокавыя гурты скінулі з пʼедэсталу гэтак званых мэйнстрымавых артыстаў. А брыт-поп каманда з назвай «British sea power» – («Брытанская марская моц» у перакладзе) тады была ў першых шэрагах гэтак званых «незалежных».

«Наш новы альбом вясёлы, – сцвярджаюць хлопцы з гурта, – Бо нам падабаюцца незвычайныя рэчы. Граць канцэрты на караблях, у пячорах, на вялікім Кітайскім муры… Галоўнае, каб творчасць давала табе асалоду», – распавядае ўдзельнік «British Sea Power».

Гурт «Брытанская марская моц» існуе ўжо цягам 15 гадоў. У складзе 6 чалавек..

«Грошы на запіс гэтай новай кружэлкі мы сабралі з дапамогай краўдфандынга. Фанаты плацілі тысячу з паловай фунтаў за фірмовую татуіроўку ды ўваход на нашае будучае шоу».

Сяргей Філімонаў

Больш матэрыялаў

«Вядзьмак» і 9-ы эпізод «Зорных войнаў». Найлепшыя прэм’еры снежня

У стылі Агаты Крысці: самыя цікавыя прэм’еры месяца

Галоўныя падзеі кастрычніка 2019 у міжнародным шоубізе

Галоўныя падзеі верасня 2019 у міжнародным шоубізе

Рэтра-зорка: Новы альбом Мадоны

Кінапрэм’еры сезону: Агляд летніх кінапрэм’ераў

Музыка сезону: Каралева «афрабіту» Тыўа Сэвідж

Рэтра-зоркі: Балет на музыку «The Rolling Stones», спадчына «Led Zeppelin», тур «The Eagles»