Музыка не корміць


«У пэўны момант узнікае пытанне: навошта ўсё гэта трэба? Я лепш пайду зарабляць на будоўлі або прадаваць кватэры, або з’еду ў іншую краіну. Вяртанне – яно дорага каштуе», – кажа Аляксандр Памідораў.

Памідораў узяўся адраджаць канцэртавае жыццё «П’яных гасцей», у якім ён разам з Дзянісам Балахонавым спявае пра сяброўства, любоў і нянавісць у стылі расейскага рок-н-ролу 1980-х.

Цяпер Аляксандр Памідораў піша новыя песні, але што з іх атрымаецца – ЕР ці паўнавартасны альбом, – пакуль не ведае і сам аўтар.

Паралельна ён працуе на радыё інфармацыйнага парталу «Спутнік Беларусь» – і гэта далёка не адзіны выпадак, калі музыка мусіць шукаць сабе дадатковае месца працы. Гэтак, бубнач гурта «Нейрадзюбель» Андрэй Сцепанюк працуе таксістам, а саксафаніст «Крамбамбулі» Павел Аракелян – трэнер у спартовай зале.

«Музыкам проста перашкаджаюць працаваць. Напрыклад, той жа «Крамбамбулі», з якой я цяпер працую, каб не перашкаджалі працаваць у Беларусі, думаю, што гэта была б асноўная крыніца заробку. Плюс да гэтага – няма попыту на сваё, няма прарокаў у сваёй айчыне», – выказваецца Павел Аракелян.

На думку музыкаў, такая сітуацыя ў Беларусі склалася таму, што гэтак званай машыны шоу-бізнесу ў нас дагэтуль няма: музыка не можа прыйсці ды працаваць, як на фабрыцы, рэгулярна выдаваць нейкі прадукт, і таму, стоячы на скрыжаванні, шмат хто абірае прасцейшы шлях – кінуць творчасць, што эканамічна больш выгадна.

ІНШЫЯ ТЭМЫ:

Легенда 1990-х – «Народны альбом» – ужо 4 верасня ў Беластоку.

«Галасы паэтаў» можна пачуць на аўдыёдыску ад Таццяны Грыневіч і Антаніны Хатэнкі.

Настасся Храловіч, Вольга Гардзейчык