Стыльмэн


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Для поспеху ў жанчыны і ў прафесіі мужчынам трэба добра выглядаць. І ахайна, і стылёва. Ёсць тыя, хто адчувае гэта інтуітыўна, камусьці падказвае мама ці каханая. Але ёсць спосаб, каб атрымаць вопратку і парады толькі for you ад прафесіяналаў. Тэма новага «Прывату» з Валярынай Куставай – «СТЫЛЬМЭН».

Госць студыі – дызайнер мужчынскай вопраткі Дзмітры Забалотны.

У што сам апранаецца адзін з самых вядомых мадэльераў Беларусі? Колькі каштуюць яго паслугі і хто іх можа сабе дазволіць? Дзе ён атрымліваў прафесію? Ці былі кліенты, ад якіх адмаўляўся? Ці пацвярджае ён меркаванне, што большасць мадэльераў – геі? І ці знаходзіў паразуменне свайго захаплення ў сям’і?

Што лепш апранаць мужчынам, якія маюць спецыфікі фігуры: ёсць жывоцік або няма плячэй? Што самае важнае ў вонкавым выглядзе мужчыны? ТОП-5 самых жахлівых памылак, якія дапускаюць беларускія мужчыны ў знешнім выглядзе? Ці магчыма стылёва апрануцца ў беларускіх крамах? І ўвогуле – мода прыносіць больш шкоды ці карысці? Ці сочаць за сабой беларускія мужчыны? І што ў іх знешнасці найважнейшае для дзяўчат? Наколькі важна ствараць уласныя трэнды і брэнды ў модзе для дызайнера? Ці мае Дзмітры амбіцыі стаць заканадаўцам моды? І ці зможа ён угадаць толькі па строях беларускіх селебрыці?

Сяргей Кручкоў: раней і цяпер

Эксперты выдання – БАРБЕР АНДРЭЙ КАТЛАБАЙ і СТЫЛІСТ АРЦЁМ ЯРМОЛА, якія ператвораць у сапраўднага стыльмэна знанага беларускага прадзюсара Сяргея Кручкова, які заўжды аддаваў перавагу камфорту.

Павал Аракелян

Таксама герой праграмы – ПАВАЛ АРАКЕЛЯН, МУЗЫКА і ТРЭНЕР, які выкажа сваё бачанне пра тое, як мусіць выглядаць сапраўдны мужчына. Магчымы, галоўнае не строй, а ў нутраная харызма, гумар, цягліцы і талент – і тады можна не галіцца і паліць.

Паважаныя гледачы і глядачкі, а што вам перадусім не падабаецца ў тым, як апранаюцца нашы мужчыны. Як вам асартымент крамаў з адзеннем? Дзяліцеся сваймі думкамі, а можа і парадамі наконт стылю на старонцы «Прывату» у Фэйсбуку. Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Наступнае выданне – чакайце 3 студзеня.