Мужа забіла токам, жонцы сказалі: сардэчны прыступ. Начальства зноў хлусіць?


Спадарыня Таццяна жыве ў Ганцавічах. Чатыры месяцы таму, 17 чэрвеня, ейны муж Аляксандр Шахрай пайшоў на працу і… не вярнуўся.

Прадстаўнік Ганцавіцкага спажывецкага таварыства паведаміў родным, што ў спадара Аляксандра – сэрцавы прыступ. Калегі ж Аляксандра сказалі Таццяне, што ён памёр ад паразы электрычным токам. Пазней і экспертыза пацвердзіла гэтую прычыну смерці.

Спадар Шахрай адпрацаваў шафёрам у Ганцавіцкім спажывецкім таварыстве больш за дваццаць гадоў. Аднак цяпер ніхто з калегаў не гатовы адкрыта распавесці, што ўсё ж такі здарылася тым чэрвеньскім ранкам у гаражы.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Менчукі паскардзіліся ў суд на няякасны капітальны рамонт.
  • Апытанне: ці задаволеныя вы працай камунальнікаў?
  • Жыхары вёскі Суйкава на Віцебшчыне гадамі чакаюць вады.
  • Памежны камітэт хоча ўзвесці сабе будынак у цэнтры Менску. Што наконт грамадскіх слуханняў?

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: