Belsat Music Live Murovei ў #BML – пра беларускі рэп, Варшаву і мацюкі ў песнях


У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў Murovei, каб прэзентаваць трэкі з альбому «Мрачный сезон», які так доўга чакалі ягоныя прыхільнікі. У размове з Міраю Шульц выканаўца распавядзе, чаму ён з’ехаў у Варшаву і чым там займаецца, як ставіцца да вызначэння «расейскі рэп», ды патлумачыць, як стаць сапраўдным рэперам.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Абракадабра» (словы і музыка Murovei)
  • «В пути» (словы Murovei, музыка Monkeradeou?)
  • «Сомнения» (словы і музыка Murovei)
  • «Тишина» (словы Murovei, музыка Monkeradeou?)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары