Мсціслаў. Горад на мяжы Еўропы


Горад пры самай мяжы з Расеяй трапіў пад яе ўжо пры першым падзеле Рэчы Паспалітай у 1772 г. Аднак нягледзячы на ўсе перабудовы, перапланіроўку гістарычнага цэнтру, новае будаўніцтва над Мсціславам усё роўна дамінуюць гмахі каталіцкіх касцёлаў з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Таксама і расейскае будаўніцтва гарманічна дапоўніла архітэктурнае аблічча гораду, які сёння старанна зберагае сваю старую архітэктуру і працуе над вобразам гораду з моцнымі гістарычнымі традыцыямі.