Можна чапаць рукамі: дзеці і сучаснае мастацтва


«Сучаснае мастацтва – гэта тая рэч, якая дастаткова складанадасяжная і дарослым, і дзецям. Яно можа зацікавіць з першых секундаў, бо нешта незвычайнае, але, што рабіць далей з гэтым, не разумеюць ні дарослыя, ні дзеці», – лічыць Садоўская.

Таму чатыры мастакі ўзялі маленькіх наведнікаў у суаўтары. Напрыклад, Міхась Мішук знаёміць іх са стрыт-артам і тэхнікаю стыкераў, прапаноўваючы наляпіць на сцяну галерэі ўласнае графіці. Пісьменнік Павел Касцюкевіч, які нядаўна напісаў раман пра дэспатычную «БабаРозу», зрабіў інсталяцыю, дзе ўнукі могуць сказаць усё, што думаюць пра сваіх бабуль. А мастак Bazinato заклікае дзяцей ператварыцца ў маленькіх Джэксанаў Полакаў і маляваць як заўгодна – з заплюшчанымі вачыма, рукамі, нагамі, хоць носам.

«Асноўная гісторыя ў тым, каб нічога і не атрымалася ў прынцыпе. Проста фан. А потым мы зробім з гэтага шмат фіранак для лазенкі ды будзем прадаваць», – кажа Bazinato.

Музыка – гэта неабавязкова гукі раяля ці трубы – вучыць дзяцей бітбоксер OdeB, – музыкаю можа быць шум машынаў, крыкі птушак ці рыпенне крэсла. Або цішыня, якую, што праўда, найбліжэйшымі днямі тут наўрад ці пачуеш.Іншыя тэмы:

Калісьці – заможнае і вялікае мястэчка, цяпер – звычайны аграгарадок. Выйшла кніга краязнаўцы Лявона Карповіча «Маё мястэчка Луна-Воля».Партрэт Малевіча можа быць, але Быкава – не. Асвета па-віцебску.Падарунак для фанаў «Зоркавых войнаў».

Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык