«Можа, гібель Захаранкі – прычына ўпартасці Лукашэнкі ў тым, каб сядзець ва ўладзе, бо яго рукі ў крыві…»

Сёння ў Беларусі дзень яшчэ адной гадавіны. 7 траўня 1999 году па дарозе да дому бясследна знік былы міністр унутраных справаў Беларусі, генерал Юрый Захаранка, які на той момант быў актыўным праціўнікам Аляксандра Лукашэнкі.

Праз некалькі месяцаў пракуратура распачала справу па факце забойства экс-міністра. Афіцыйна следчая група не знайшла ні спраўцаў, ні матываў, ні злачынцаў. Але ці хтосьці сапраўды шукаў? Пытанне накіруем да актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітра Бандарэнкі:

«…Можа, гэта адна з прычынаў упартасці Лукашэнкі ў тым, каб сядзець ва ўладзе, таму што рукі ў крыві, і ён гэта ведае. Ён (Лукашэнка, рэд.) гэтую байку (пра тое, што намагаўся знайсці Захаранку, рэд.) апавядае карыснаму ідыёту з Захаду, але што можа сказаць Лукашэнка? Сёння я яшчэ раз пераглядзеў гэты мудры і страшны фільм «Звычайны прэзідэнт» мудрага чалавека Юрыя Хашчавацкага, які рабіў інтэрв’ю з генералам Захаранкам пасля яго адстаўкі. І гэтыя словы: «Я не буду выконваць любы ўказ. Я не буду расстрэльваць людзей. Я не буду парушаць Канстытуцыю» – не проста словы высакароднага шляхетнага чалавека, сапраўднага афіцэра. Праз дзесяцігоддзі гэта будзе наш Шэкспір, нашая драма…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Мы запыталіся жыхароў сталіцы, ці праз 20 гадоў пасля знікнення экс-міністра ўнутраных справаў беларусы памятаюць, хто такі генерал Юрый Захаранка?

belsat.eu

Адзін з нямногіх, хто супрацьстаяў Лукашэнку. 20 гадоў таму знік Юрый Захаранка

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу