Мова як зброя


Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, а магчыма і ў свеце, дзе пасля здабыцця незалежнасці нацыянальная мова не ўзмацніла свае пазіцыі, а наадварот, моцна страціла.

Захаванне і развіццё беларускай мовы – справа свядомых грамадзянаў-патрыётаў, якія разумеюць яе важнасць як абарончай зброі – брані нацыі. А як было з мовай у беларускай гісторыі? Якая яе пазіцыя ў сучаснай Беларусі? Што робіць дзяржава?

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.