Моцны землятрус ударыў па паўночным усходзе Індыі, а таксама па прылеглых тэрыторыях Мьянмы, Непалу і Бангладэшу. Ёсць загінулыя.Падземныя штуршкі скаланулі ваколіцы, калі людзі яшчэ спалі. Найбольш пацярпеў горад ІмфАль, сталіца штату МанІпур. Тут разбураныя цэлыя кварталы, няма электрычнасці, парваныя тэлефонныя правады.П. Р. ВАІД, СЕЙСМОЛАГ:«Гэтаю раніцаю землятрус ударыў па штаце Маніпур а 4-й 35. Паводле нашага нацыянальнага сеціва, землятрус дасягнуў значэння шкалы Рыхтэра 6 цэлых 7 дзясятых. Эпіцэнтр быў за 30 кіламетраў ад гораду Імфаль».У пацярпелыя раёны індыйскімі ўладамі былі адпраўленыя аператыўныя падраздзяленні супрацьстаяння катастрофам. Ратаўнікам на месцы здарэння ды лекарам у шпіталях дапамагаюць і вайскоўцы, і мясцовыя добраахвотнікі.ДЖ. К. С. РАЎАТ, СІЛЫ СУПРАЦЬСТАЯННЯ КАТАСТРОФАМ:«Як толькі мы атрымалі паведамленні раніцаю, то паднялі па трывозе нашыя каманды. І дзве каманды пагрузіліся ў самалёты Індыйскіх паветраных сілаў».У пацярпелых гарадах бальшыня людзей плануе заставацца на вуліцы. Ад магутных падземных штуршкоў трэснулі сцены ў большасці будынкаў.БАБУ ЛЯЛЬ, ЖЫХАР ІМФАЛЮ«Усе выйшлі на двор. Усе, у каго двух-трох павярховыя дамы, – тут, і ўсе баяцца».Паводле папярэдніх звестак, параненыя сотня чалавек, загінулі васьмёра. Лічба ахвяраў можа вырасці, як толькі ўлады адновяць сувязь з пацярпелымі раёнамі.belsat.eu