Як гучыць беларускі бардкор. «MorkvoЦвет» у студыі «Belsat Music Live»


Гітарны дуэт Яўгена Белановіча і Паўла Рыжкова пераўтворыцца ў студыі «Belsat Music Live» у паўнавартасны гурт.

Музыкі спачатку ў арыгінальным, а потым у пашыраным складзе пакажуць, як гучыць беларускі бардкор, распавядуць пра супрацу з Настаю Някрасавай і дахаз’язджальны кліп пра звар’яцелага генерала ды прэзентуюць новую песню на словы Міхала Анемпадыстава.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Паведамляйце»

    (словы Яўгена Белановіча, музыка Паўла Рыжкова)
  • «Звар’яцелы генерал»

    (словы Паўла Рыжкова, музыка Яўгена Белановіча)
  • «Сустрэліся на дарозе»

    (словы Міхала Анемпадыстава, музыка Яўгена Белановіча)
  • «Серость»

    (словы Яўгена Белановіча, музыка Паўла Рыжкова)
  • «Дождж»

    (словы Паўла Рыжкова, музыка Яўгена Белановіча)