«Моладзевы блок» падрыхтаваў праграму рэформы войска

Не губляць час у войску, а вучыцца. Моладзь з дапамогай перфомансу прадставіла праграму рэформы беларускага войска.

Гвалтоўны прызыў і «радасці» вайсковага жыцця падштурхнулі моладзь да дзеяння. Паўстаў нефармальны рух «Вучоба важнейшая», інтарэсы якога прадстаўляюць кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад «Моладзевага блоку». У Менску адбыўся перформанс, на якім была паднятая праблематыка тэрміновай службы і неабходнасць рэформаў у беларускім войску.

Аляксей Лазараў, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад «Моладзевага блоку»:

«Нашыя даследаванні паказалі, што моладзь баіцца дзедаўшчыны. Праграма рэформаў прапануе зрабіць войска больш адкрытым, скараціць тэрмін службы, павысіць заробак жаўнераў. Прапановы руху «Вучоба важнейшая»падмацаваныя досвед нашых суседзяў».

Працяг размовы – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu

Фота: «Белсат»

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу