Міша з сіндромам Даўна лічыць сябе шчаслівым чалавекам


Міша з сіндромам Даўна лічыць сябе шчаслівым чалавекам

Пры нараджэнні героя нашага першага рэпартажу дактары сказалі ягоным бацькам, што ў іхнага сына сіндром Даўна, і намаўлялі адмовіцца ад яго! Але «сонечнага» хлопчыка не кінулі. Адарылі любоўю і клопатам, далі адукацыю. Апрача таго, пасля паўналецця ён змог уладкавацца на працу. І самае галоўнае, нягледзячы на страшны дыягназ, 35-гадовы Міхаіл Варанчук лічыць сябе абсалютна шчаслівым чалавекам.

Маленькаму хлопчыку Ваню Барысюку патрэбная вашая дапамога

У сакавіку 2015 года ў малога Вані выявілі нейрабластому 4-й ступені з метастазамі ў лёгкія і лімфавузлы.

– За гэты час ён перанёс восем сеансаў хіміятэрапіі, першую ў Беларусі шырокую аперацыю выдалення пухліны, а таксама перасадку ствалавых клетак і прамянёвую тэрапію. Лячэнне Вані патрабуе працягу ў нямецкім Грайфсвальдзе, але кошт яго – больш за 140 тысяч еўраў. Такіх грошай у сямʼі, на жаль, няма.

Рэквізіты:

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле 511 ААТ «АСБ БЕЛАРУСБАНК» – горад Менск, Ігуменскі тракт 20. УНП 100349858, МФО 153001815.

Беларускія рублі – транзітны рахунак 3819382103561 на дабрачынны рахунак 000007 у аддзяленні 511/401 – бестэрміновы

Расейскія рублі – транзітны рахунак 3819382104993 на дабрачынны рахунак 000006 у аддзяленні 511/401 – бестэрміновы

Долары ЗША – транзітны рахунак 3819382104993 на дабрачынны рахунак 000006 у аддзяленні 511/401 – бестэрміновы

Еўра – транзітны рахунак 3819382104993 на дабрачынны рахунак 000006 у аддзяленні 511/401 – бестэрміновы

Прызначэнне плацяжу: Для залічэння на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя Барысюк Ларыса Вячаславаўна на выдаткі звязаныя з лячэнне і рэабілітацыю Барысюк Івана Аляксандравіча.

Дабрачынныя рахункі адкрыты на лячэнне:

1. № р / с 3819740003031 у Аддзяленні № 539 г. Менска ААТ «Белінвестбанк» (код 739), УНП 807000028 для залічэння на асабісты рахунак № Ь7 (мяккі знак, сем) – Барысюк Ларысе Вячаславаўна – у беларускіх рублях

2. №3134800008017 \ Ъ72 (цвёрды знак, 72) – у расейскіх рублях

3. №3134800005023 \ Й11 (літара Й, 11) – у доларах ЗША

4. №3134800005036 \ Ё 7 (літара Ё, 7) – у еўра

Таксама можна папоўніць адкрыты на лячэнне Ванюша кошт тэлефона МТС ++375292118185

Як прайсці праз ГУЛАГ і не здрадзіць сваім ідэалам?

У пасляваенныя гады на Глыбоччыне пачаў дзеяць «Саюз беларускіх патрыётаў», які быў створаны студэнтамі. Яны прапагандавалі беларускую мову i прысягалі бел-чырвона-беламу сцягу, за што ў выніку трапілі ў ГУЛАГ. Сярод арыштаваных быў Антось Фурс, а таксама мастачка Алеся Умпіровіч, якая шмат гадоў пазней стала ягонай жонкай.

– На шчасце, цалкам адбыць пакаранне ім не давялося – пасля смерці Сталіна палітычных зняволеных пачалі выпускаць. Цяпер спадарыня Алеся хварэе і пакуль не мае сілаў ні з кім сустракацца, а вось спадар Антось, якому хутка споўніцца 90 гадоў, наадварот – вельмі рады гасцям.

Дваццацігоддзе музычнага праекту «Народны альбом»

Культаваму беларускаму музычнаму праекту «Народны альбом», які распавядае пра даваеннае польска-беларускае памежжа, споўнілася 20 гадоў. З гэтай нагоды наш тэлеканал прэзентаваў яго ў Беластоцкім оперным тэатры. Вашай увазе прапануем рэпартаж з апошняга дня рэпетыцыяў перад канцэртам.