Мір. Невядомы палац Радзівілаў


Капаны-перакапаны археолагамі Мірскі замак, здавалася б, ужо ніякіх таямніцаў не абяцае.

Але не, трохі воддаль за капліцаю пахавальняй апошніх уладальнікаў ізноў нешта трапляецца, ды такое, што прымушае капаць далей. І ў выніку даволі істотна змяняць нашыя ўяўленні пра тапаграфію замкавае ваколіцы ды па-новаму ўяўляць побыт тамтэйшых Радзівілаў.