Міністэрства культуры патраціць на гэта мільёны долараў


Беларускія тэле- і кінафільмы павінныя замяніць замежныя. Гэта не блакітная мара нацыяналістаў, а выснова міністра культуры Юрыя Бондара. У «Размове Сцебуракі» кінакрытык і журналіст Тарас Тарналіцкі распавядае, чаму канцэнтрацыя на ўласнай кінавытворчасці – добры, але цяжка ажыццяўляльны план.

На кінематаграфію з рэспубліканскага бюджэту сёлета выдаткавана $ 5,5 млн. Кошт нашумелай кінастужкі «Крышталь» ад беларускай рэжысёркі Дар’і Жук склаў каля $ 600 тыс. Госць праграмы «Размова Сцебуракі» Тарас Тарналіцкі зазначае, што грошай у Мінкульту дастаткова, не стае талентаў. Пры гэтым, зазначае госць праграмы, калі размова ідзе пра стварэнне нацыянальнага матэрыялу, больш важна, пра што ён зроблены, чым тое, на якой мове.

«Мова – не вызначальны момант у нацыянальнасці кантэнту. Ён можа быць і расейскамоўны і пры гэтым беларускі. У гэтым няма ніякай праблемы. Нацыянальнасць вызначаецца тымі тэмамі, што падымаюцца тымі людзьмі, якія ўдзельнічаюць у стварэнні гэтага кантэнту», – выказаўся Тарас Тарналіцкі.

Глядзіце ў поўнай версіі «Размовы Сцебуракі» з журналістам і кінакрытыкам Тарасам Тарналіцкім:

  • ці пераможа калі-небудзь айцішнік даярак і міліцыянтаў у кіно;
  • колькі каштуе добрае кіно;
  • чаму беларускай мовы недастаткова, каб фільм атрымаў поспех.