Мініэнерга згубіла 120 мільёнаў долараў


120 мільёнаў долараў ЗША – столькі паводле Камітэту дзяржкантролю магло б ашчадзіць Міністэрства энергетыкі. Але не ашчадзіла. А таму замест зніжэння сабекошту энергарэсурсаў і, адпаведна, тарыфаў для спажыўцоў, маем кацельні, якія не выкарыстоўваюцца, і новыя дарагія аўтамабілі для працаўнікоў міністэрства. Ну і будаўніцтва новага офісу «Белэнерга». Ну а пра тарыфы вы ведаеце і самыя. Станіслаў Івашкевіч, эканамічны аглядальнік «Белсату», з намі на сувязі:

«Сістэма пабудаваная так, што не заахвочвае да эфектыўнасці. Хутчэй наадварот – карае за гэта. Бо калі ты пагаспадарыў год эфектыўна, на наступны год ты не атрымліваеш датацый з бюджэту. У выніку ты прайграеш. Таму нават калі ты працуеш эфектыўна, пад канец года табе выгадна спрацаваць неэфектыўна».

Працяг размовы – у сюжэце.

Фота з Twitter Мінэнерга Беларусі @MinenergoGovBy