Мільёны еўраў закапаныя ў зямлю! Як улады душаць інвестараў


У большасці выпадкаў ва ўладаў знойдзецца прычына, як зрабіць банкрутам вашае прадпрыемства. Нават самай прыбытковай сферы бізнесу – IT – даводзіцца змагацца з сістэмай. Хай і сістэмай падаткаабкладання.

«Я слухаў выступы прэзідэнтаў – беларускага, расейскага. Я хацеў падымаць эканоміку!» – гаворыць Уладзімір Дзячэнка, уладальнік «Фаніпаль Інвест Інжынірынг», задушанага ўладамі бізнесу.

Як працаваць у нашае краіне інвестарам? Ці ёсць наагул паспяховыя інвестыцыйныя праекты ў Беларусі?