Мікола Статкевіч: Наступная акцыя 3 ліпеня


Беларусі палітык у эфіры «Белсату» ацаніў акцыю 1 траўня і выказаўся пра магчымасць аб’яднання апазіцыі.

Міколу Статкевіча некалькі гадзін таму выпусцілі з менскага ізалятару, што на вуліцы Акрэсціна. У эфіры «Белсату» спадар Статкевіч ацаніў акцыю 1 траўня, падчас якой знаходзіўся за кратамі:

«Акцыя прайшла вельмі годна, і яе задачы выкананыя. Я вельмі ўдзячны тым людзям, якія там былі нягледзячы на запалохванні. Мы зноў вярнулі сабе пляцоўку свабоды ў цэнтры Менску. Улады не здолелі ўжыць брутальную сілу, зараз яна подла адыгрываецца на арганізатарах.

І асобнае слова хачу сказаць пра арганізатараў – людзей, якія вялі гэты мітынг, якія яго ўзначальвалі і якія зараз церпяць за гэта і, магчыма, яшчэ пацярпяць. Вялікі дзякуй! Мы паказалі, што ў беларусаў ёсць воля да змагання за сваю свабоду».

На думку былога кандыдата ў прэзідэнты, разганяць пратэсты ва ўладаў «брутальна няма грошай»:

«Папрашайка не можа быць дыктатарам, а гэта папрашайка. 25 сакавіка каштавала крэдыту ў $ 3,5 млрд, зараз ужо крышку мозг, як кажуць, аказваецца, уключаецца. Цалкам дазволіць не можа, бо баіцца, ужо, калі нікога не саджаць, баіцца людзей, але тым не менш мусіць сябе стрымліваць».

Таксама Мікола Статкевіч агучыў планы адносна далейшых пратэставых акцыяў:

«У нас рэзервовая акцыя была 9 траўня – калі б яны загарадзілі Плошчу, тады б мы мусілі ўдзельнічаць у афіцыйнай акцыі, скарыстаць яе дзеля дэмакратыі. Але ўсё ж такі ўлады не пайшлі на гэтую рызыку, яны не пайшлі на абвастрэнне. І цяпер пра далейшыя планы: традыцыйна «Народная грамада», некалі БЗВ, праводзіць акцыю 8 траўня а 12:00 на Вайсковых могілках. Гэта такая камерная акцыя, ускладанне кветак, але калі хто жадае, калі ласка далучайцеся.

Наступная буйная акцыя адбудзецца 3 ліпеня. Таму што ў нас забралі адразу два святы – Дзень вызвалення і Дзень незалежнасці. Змяшалі, і гэта атрымалася ўсё не тое. Дык вось 3 ліпеня Дзень вызвалення, і тэма вызвалення зноў актуальная. Тым больш там 7 ліпеня Генеральная асамблея АБСЕ ў Беларусі, дык вось хай яны паглядзяць, хто прызначыў гэтую сесію ў Менску, што тут адбываецца».

Глядзіце таксама: