Мікола Дзядок: Рэпрэсіўная машына мусіць працаваць

Ад 6 да 18 гадоў пазбаўлення волі нібыта за датычнасць да тэрарыстычнай групоўкі «Сеть». У расейскай Пензе асудзілі сямёх антыфашыстаў і анархістаў. Паводле следства, маладзёны стварылі суполку з мэтай здзейсніць тэракты і зрынуць дзейную ўладу. Асуджаныя свае віны не прызнаюць. Частка з іх заявіла, што давала сведчанні падчас катаванняў.

«Проста ні за што асудзілі хлапцоў, далі 16 гадоў майму сыну. То бок барацьба толькі пачынаецца», – кажа маці затрыманага Ілы Шакурскага, Алена Багатава.

Гэткім чынам, Дзмітрый Плечанцаў атрымаў 18 гадоў калоніі строгага рэжыму, Ілля Шакурскі – 16, Андрэй Чарноў – 14, Максім Іванкін – 13, Максім Кулькоў – 10, Васілій Куксоў – 9, Арман Сагынбаеў – 6 гадоў пазбаўлення волі. Следства ў справе вяло ФСБ. Следчы камітэт Расеі не знайшоў у дзеяннях анархістаў нічога супрацьзаконнага. Расейскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял» унёс абвінавачаных у справе ў спіс палітвязняў.

Мікола Дзядок, актывіст анархісцкага руху і былы палітвязень:

«Гэтая справа не з’яўляецца ўнікальнай для Рассіі. Дзясяткі людзей сядзяць па хлуслівых абвінавачваннях у тэрарызме, гаворка ідзе пра жыхароў сярэдняй Азіі – іх гэтак сама катавалі. Гэта тэхналогія была »абкатаная«. Зараз яе прымянілі на анархістах».

Чаму менавіта з анархістаў і антыфашыстаў дзяржава лепіць вобраз ворагаў грамадства і дзяржавы?

«Таму што ўсіх астатніх палітычных радыкалаў ужо «запрэсавалі». Ісламістаў, ультраправых, ультралевых, нацболаў…Усе яны былі падобнымі метадамі загнаныя ў падобны стан. І засталіся толькі анархісты, гэты рух амаль не ўяўляе пагрозы. Але рэпрэсіўная машына, чэкісцкая, фсбшная, мусіць працаваць. Таму ўжо і да анархістаў чарга дайшла. Любыя носьбіты радыкальных ідэй могуць дайсці да ўзброенага супраціву.»

belsat.eu

Фота: Блог Міколы Дзядка, vk.com

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

МАЗ ці БелАЗ. Хто раздавіў эканоміку?

Алена Захаранка сустрэлася з удзельнікам забойства бацькі

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Леў Марголін: З Лукашэнкам дамаўляюцца толькі тыя, хто завозіць сюды мільёны

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Што ўратуе айчынную эканоміку?

Беларускі рубель абваліўся праз нафту

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!