Мікола Дзядок: Беларуская рэвалюцыя – феномен у сусветнай гісторыі


Беларускія пратэсты разбураюць шаблоны, паводле якіх адбываліся рэвалюцыі ўва ўсе часы. Чым сённяшнія падзеі ў нашай краіне адметныя і чаму не варта параўноўваць іх з іншымі рэвалюцыямі, глядзіце ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча ды актывіста анархісцкага руху Міколы Дзядка.

Пасля двух месяцаў пратэстаў у Беларусі свая рэвалюцыя адбылася ў Кыргызстане. Шмат хто ўразіўся хуткасцю змены ўлады, але ці варта жадаць такога сцэнара ў нашай краіне? Разважаюць Уладзімір Мацкевіч і Мікалай Дзядок.

«Вельмі абураюся, калі пра нас кажуць: «рэвалюцыя ў Беларусі ідзе па ўкраінскім сцэнары», «усё пойдзе па венесуэльскім сцэнары» ці яшчэ па нейкім там сцэнары. Не, няма ніякага сцэнара, нашая рэвалюцыя цалкам унікальная, чым яна скончыцца, яшчэ не ведае ніхто, аднак тое, што гэта новы феномен у сусветнай гісторыі, сумневаў у мяне таксама няма», – выказаўся Мікола Дзядок у «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота вокладкі: cа сторонкі Facebook Міколы Дзядка