Мікола Аўтуховіч: Дзяржава вырашыла прыбраць да рук бізнес прыватнікаў

Мінсктранс змяніў правілы перавозу пасажыраў у міжгародніх маршрутках. У сеціве пасажыры абураюцца і наракаюць. Таксама збіраюць подпісы.

Сітуацыю каментуе былы прадпрымальнік і старшыня аргкамітэту па стварэнню саюзу прадпрымальнікаў «Салідарнасць» Мікола Аўтуховіч.

«Калі б улада думала пра людзей, такога б рашэння не было. Можна было б зрабіць гэта больш мякка, каб пасажыры гэтага не заўважылі. Заканадаўства не толькі ў перавозках, а ўвогуле змяняецца. Я сам займаўся перавозкамі і адчуваў гэта не раз. Скажу, што калі яны прынялі такое рашэнне, наўрад ці яго адменяць», – кажа Мікола Аўтуховіч.

Больш за ўсё пацярпяць пасажыры, кажа былы прадпрымальнік.

Аўтуховіч мяркуе, што камусьці спатрэбілася выжыць прадпрымальнікаў з рынку, бо бізнес павялічыўся.

«Магчыма, нехта хоча заняць гэты рынак. Магчыма, рынак будуць дзяліць. Хтосьці ў каго шмат грошай, прыйдзе з мехам, купіць новыя аўтамабілі, выйграе тэндар і будзе займацца перавозкамі пасажыраў. Дзяржава не канкурэнт прыватнаму перавозчыку. У дзяржаўных аўтапарках старая тэхніка і няма такога сэрвісу. Яны не могуць канкураваць, таму вырашылі напрацаваны бізнес прыбраць да рук».

Больш глядзіце ў відэа.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу