«Mikita» закрывае першы сезон «Belsat Music Live»


У 22-ім выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна дэбютуе праект «Mikita».

Мікіта Ігнаценка з’ехаў з роднай Горадні ў Расею, дзе скончыў ГИТИС, узяў удзел у якасці актора ды музыкі ў мюзіклах і тэлешоу, але пастанавіў вярнуцца на Радзіму, каб рабіць «глыбокую электронную музыку» па-беларуску. Малады выканаўца распавядзе ў размове з Міраю Шульц, чаму ён пайшоў на такі крок, памяняў тэатр на музыку ды ці бачыць сябе на сцэне «Еўрабачання». У студыі «Belsat Music Live» адбудзецца першы публічны выступ праекту.

Песні, што прагучаць у праграме:

«Неба» (музыка Мікіты Ігнаценкі і Андрэя Варанцова, словы Мікіты Ігнаценкі) – 3:15;

«Гісторыя майго жыцця» (музыка і словы Арцёма Лук’яненкі) – 3:18;

«Каханне» (музыка Мікіты Ігнаценкі і Рамана Гімадзіева, словы Мікіты Ігнаценкі) – 3:34;

«Лёс» (музыка і словы Мікіты Ігнаценкі) – 2:56.