Мікалай Янкойць: Беларусь можа перамагчы на «Еўрабачанні»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZ1p3YkpCcVByTjQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Пра шлях Беларусі да перамогі на «Еўрабачанні» разважае музычны журналіст, аглядальнік парталу Kyky.org Мікалай Янкойць.Перамога на «Еўрабачанні» – гэта справа выпадковасці, мяркуе музычны журналіст. «Выдатная песня напішацца, выдатныя чалавек паедзе, яе пакажа і адспявае – і мы можам выйграць. Сапраўды, «Еўрабачанне», – перадусім асабіста для мяне, конкурс непрадказальны. Таму, безумоўна, мы можам выйграць, толькі цікава – як? Але час пакажа», – падкрэсліў спадар Янкойць.Паводле журналіста, гэтая перамога для Беларусі не асабліва патрэбная, бо ўскладзе на нашую краіну адказнасць за правядзенне «Еўрабачання» ў наступным годзе, а гэта выкліча яшчэ больш непатрэбнага шуму вакол конкурсу.

«Магчыма, варта звярнуць увагу на нейкія іншыя конкурсы ці лепш еўрапейскія фестывалі, на якіх часта выступаюць беларускія гурты не поп-фармату. Гэта значна цікавей – бачыць, як аўтэнтычнае беларускае песеннае мастацтва, і ўвогуле музычнае, паціху пранікае ў еўрапейскую музычную прастору і наагул у сусветную. Можа, варта звяртаць увагу на іх?», – адзначыў музычны аглядальнік.

Глядзіце больш >>> Аляксандр Саладуха, «Песняры» ці «Чысты голас» – хто паедзе ад Беларусі на «Еўрабачанне»?

Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu