Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!


«Прэзідэнцкая кампанія-2020: ці будзе альтэрнатыва Лукашэнку?» Дыскусія пад гэткаю назваю адбылася ў Менску. Арганізатарам выступіў Экспертны клуб Цэнтру «Еўрапейскі Дыялог». Удзельнікі дыскусіі – лідары апазіцыйных арганізацыяў, удзельнікаў правацэнтрысцкай кааліцыі, якія заяўлялі пра свае ўласныя прэзідэнцкія амбіцыі – Юрась Губарэвіч, Мікола Казлоў, Аляксей Янукевіч і Павал Севярынец.

Пра дыскусію практычна не было інфармацыі, але зала ўсё роўна была поўная. Сярод удзельнікаў дыялогу былі таксама і праўладныя эксперты. Пад час мерапрыемства ўздымалася тэма адрознення выбараў 2020 ад папярэдніх.

«Гэтая перадвыбарная кампанія адрозніваецца ад іншых тым, што будзе праходзіць на фоне нізкага рэйтынгу Лукашэнкі, эканамічнага крызісу і канфлікту Беларусі і Расеі», – распавядае Мікалай Казлоў, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Казлоў лічыць, што ўлада Лукашэнкі дамаглася свайго. Народ страціў веру ў выбары. Мэта апазіцыі – паказаць, што альтэрнатыва ёсць.

«Будуць паездкі па рэгіёнах, каб людзі бачылі, што апазіцыя ёсць. З такой мэтай мы абʼядналіся. Байкот і пасіўнасць не прывядуць да зменаў. Беларусь застанецца ў балоце, у якім знаходзіцца цяпер. Людзі хочуць пераменаў. Мы можам ці пасіўна чакаць, ці паказаць, што народ – гэта сіла. Давайце вернем сабе права выбару! Як раз пра гэта народнае галасаванне», – лічыць Казлоў

belsat.eu