Міхась Янчук: «Каб суцішыць свабодныя СМІ, трэба было б адключыць частку інтэрнэта»


«Палітычны кошт такога рашэння – вельмі вялікі», – кажа ў эфіры «Белсату» Міхась Янчук (БАЖ).

«Не думаю, што беларускія ўлады, якія знаходзяцца ў вельмі складанай эканамічнай сітуацыі, пойдуць на канчатковае сапсаванне дачыненняў з Захадам», – кажа Міхась Янчук.

Глядзіце размову Сяргея Падсасоннага з Міхасём Янчуком у «Гарачым каментары».