Belsat Music Live Michael Soul у #BML – пра свой вобраз, пінок пад зад ад БТ і танцы з Зяленскім


Госць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – Michael Soul, прадстаўнік новай хвалі ў беларускай поп-музыцы.

У размове з Міраю Шульц выканаўца распавёў пра свой поспех ва Украіне і забарону на ўезд у гэтую краіну, паразважаў пра сітуацыю на айчыннай поп-сцэне і адказаў, ці трымае яго нешта ў роднай Беларусі.

У жывым сэце музыка зайграў песні са свайго дэбютнага альбому і ўпершыню заспяваў па-беларуску.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Higher» (музыка Michael Soul, словы Юліі Калавертных, Tone Twins)
  • «Knock on my door» (музыка Michael Soul, словы Michael Soul і Tone Twins)
  • «Твае сны» (музыка Michael Soul, словы Michael Soul, Мікіты Найдзёнава)
  • «Humanize» (музыка Michael Soul, словы Юліі Калавертных і Michael Soul)
  • «I hate you» (музыка Michael Soul, словы Michael Soul, Уладзя Пашкевіча)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».

Глядзі таксама
Каментары