Месца моцы рэдактара «Citydog»

Галоўны гарадскі сабака Менску Сяржук Сахараў – герой наступнага выдання «Мовы нанова». Рэдактар парталу «Citydog» дзеліцца сваім самым яскравым успамінам з часу беларусізацыі ў 1990-я. Якое нечаканае месца прыцягвала ягоную ўвагу тады?

У праграме Глеб Лабадзенка абмяркоўвае з Сержуком Сахаравым, ці можна не быць беларускамоўным, але пры гэтым заставацца беларускацэнтрычным, ды як сёння даць дзіцяці беларускую мову.

https://belsat.eu/news/mis-svetu-za-belaruskuyu-movu/

Пазней яны выпраўляюцца ў сталічны Лошыцкі парк. Якое таямнічае месца, звязанае з сярэднявечнай гісторыяй, хаваецца на тэрыторыі былой шляхецкай сядзібы?

Пасля развітання з заснавальнікам гарадскога парталу Глеб Лабадзенка пачынае паляванне на мінакоў у цэнтры Менску, патрабуючы ў іх перакладу на беларускую мову простай, здавалася б, фразы.

Алеся Літвіноўская ў сваёй рубрыцы тлумачыць далікатную розніцу паміж сэнсам расейскага слова «погода» і беларускага «пагода». Вы здзівіцеся.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

 

Больш матэрыялаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь