Кожны з нас «Мэрсэдэс» 1934 года, чарніла «Балаўніца» ды 5000 хакейных шайбаў. Цікавыя і незвычайныя калекцыі беларусаў!


Васіль Цярэшка рамантуе і калекцыянуе рэтрааўтамабілі. У ягонай калекцыі каля 40 экзэмпляраў, сярод якіх шыкоўны «Мэрсэдэс» 1934 г., першы савецкі джып, а таксама першы беларускі матацыкл. У планах – адрэстаўраваць знакамітую «Пабеду» Якуба Коласа.

Старэйшы трэнер хакейнай каманды «Дынама» (Маладзечна) Зміцер Мельнік сабраў больш за 5000 хакейных шайбаў. Адзін цэнны экзэмпляр з ягонай калекцыі нават хацеў атрымаць легендарны канадскі хакеіст Філ Эспазітаў, калі прыязджаў у Менск, але Зміцер як сапраўдны калекцыянер не змог расстацца з каштоўнай рэччу.

Упершыню ў студыі ток-шоу «Кожны з нас» гучаць жывыя галасы ХХ стагоддзя, і гэта варта паслухаць! Пра сваю ўнікальную калекцыю грамафонаў і патэфонаў распавядае Ігар Барысевіч.

«Баловница», «Казанова», «Водар восені» і нават «Радзівілаўскае»! Што падштурхнула вытанчанага інтэлігента Ягора Сурскага калекцыянаваць так званае чарніла (пладова-ягаднае віно)? Герой дзеліцца цікавымі момантамі свайго незвычайнага калекцыянавання.

Далёка не ўсе, хто захапляецца творчасцю этна-трыа «Троіца», ведаюць, што Іван Кірчук – зацяты калекцыянер! Ягоная калекцыя музычных інструментаў ды этнаграфічных рэчаў налічвае сотні адзінак. У студыі выбітны музыка раскрывае розныя сакрэты і цікавінкі. Жывы гук у студыі.

Не прапусціце эксклюзіўнага выдання ток-шоу «Кожны з нас» пра цікавыя і незвычайныя калекцыі беларусаў!

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары