Меркаванне пра 23 лютага: Падарункі будуць, і гэта жах


Чаму вартасць беларускіх мужчынаў дагэтуль вымяраюць на мілітарысцкіх вагах?

У Беларусі няма адмысловага Дня мужчынаў або Дня жанчын. Гэтая роля замацавалася за святамі 23 лютага і 8 сакавіка, што дасталіся нам з камуністычнай спадчыны. Актывісткі фемінісцкіх рухаў адваёўваюць першапачатковы сэнс Міжнароднага жаночага дня, нагадваючы пра жаночы парадак дня. З Днём абаронцы Айчыны адваротная сітуацыя: мужчыны і рады б сысці ад ваеннай сімволікі ды рыторыкі «не служыў – не мужык», але пакуль дамагчыся гэтага не атрымліваецца.

Большасць не адчувае повязі са святам і разумее, што 23 лютага – толькі кампенсацыя за 8 сакавіка. Нават у самых мірных офісах прынята віншаваць мужчынаў. З чым і навошта, а таксама, што пра гэта думаюць самі мужчыны, разбіраемся ў праграме «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам і калумністам, блогерам Аляксандрам Зантовічам.

belsat.eu