Агляд падзеяў культуры Менчукі ідуць на танцы з пашпартам


Гуляць па горадзе і танчыць – да незвычайнага флэш-мобу маглі далучыцца ўчора ахвотныя менчукі. З загадзя сцягнутым плэйлістом і навушнікамі ахвотныя сабраліся ля менскай Оперы. А 19:30 флэш-моб «Dance Walking Minsk», ідэя якога палягае ў тым, каб танчыць разам, рушыў па горадзе.

Адзінай мэтай флэш-мобу было атрымаць задавальненне. Арганізатарка акцыі Кацярына Радзюк займаецца танцамі з чатырох гадоў: «Мне было цікава паспрабаваць арганізаваць гэта тут, у Менску, падзяліцца з сябрамі, з сябрамі сяброў, з гараджанамі і паспрабаваць прыцягнуць больш радасці ў вясну і ў лета, каб стаць весялейшымі і больш адкрытымі».

Рух «Dance Walking World» з’явіўся тры гады таму ў Маскве. У адзін дзень людзі ў розных гарадах свету танчаць пад адзін і той жа плэйліст. Асаблівасцю беларускага флэш-мобу была просьба ад арганізатараў да ўдзельнікаў – мець пры сабе пашпарт на выпадак, калі танцамі зацікавіцца міліцыя.

Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук

Іншыя тэмы:

  • Сёння дзень памяці Генадзя Бураўкіна – тры гады з дня смерці паэта.
  • Анатоль Астапенка прэзентаваў у Менску зборнік апавяданняў «Між светам тым і гэтым».
  • Інтэрактыўны аўдыёспектакль пра гісторыю мясцовага гета прэзентавалі ў Берасці.

 

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары