Медыкі: З ВІЧ можна жыць

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdGJUbG0ycXktdlElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Сёння – Дзень барацьбы са СНІДАМ. Дактары ўсцяж абяцаюць перамагчы хваробу, але да леку, які б перамог вірус – пакуль далёка. Тым не менш існуюць спецыяльныя тэрапіі, якія дапамагаюць хворым даць рады – і жыць з ВІЧ як напрыклад з дыябетам. Галоўная праблема сёння – даць іх людзям.Галоўны клопат медыкаў у нашыя дні – даць хворым тое, чаго ўжо дамаглася навука. «Мы рухаліся ад адчаю да надзеі, мы дапамаглі пакінуць гэтую праблему ў мінуўшчыне мільёнам людзей. Але на планеце ўсцяж жыве 22 млн інфекаваных, якія не атрымоўваюць ніякага лячэння», – кажа Мішэль Сідыбэ, выканаўчы дырэктар аб’яднанай праграмы ААН па барацьбе з ВІЧ і СНІД «UNAIDS». Сідыбэ ацэньвае шанцы скончыць з эпідэміяй СНІД на Зямлі да 2030 года.З 37 млн ВІЧ-інфекаваных адмысловую тэрапію праходзіць менш за палову. Сістэмнае лекаванне дазваляе працягнуць жыццё ў сярэднім на дзесяць гадоў, і цяпер тыя, хто маюць доступ да лекаў жывуць у сярэднім 50 гадоў.Для часткі хворых станоўчыя вынікі застаюцца мараю, бо абсалютная большасць інфекаваных на ВІЧ жыве ў бедных афрыканскіх краінах. Кошт лекавання ў выпадку захворвання на ВІЧ і яго апошняй стадыі СНІДу ў такіх краінах – каля паўтара долара на содні. У заходніх краінах, напрыклад, у ЗША, кошты на тэрапію ад ВІЧ складаюць каля тысячы долараў на месяц, і гэта без уліку выдаткаў на даследаванні. Але нягледзячы на пэўныя поспехі ў прафілактыцы, шэраг рэгіёнаў, у тым ліку і Беларусь, застаюцца ў зоне ВІЧ-рызыкі.

«Мяне непакоіць сітуацыя ў некалькіх рэгіёнах. Я турбуюся пра Усходнюю Еўропу, Цэнтральную Азію і краіны Блізкага Усходу з той прычыны, што ў гэтых рэгіёнах я бачу хуткі рост колькасці інфекаваных», – заяўляе Мішэль Сідыбэ.

У нашай краіне афіцыйна станоўчы ВІЧ-статус маюць каля 15 тысяч асобаў. Бягучы трохгадовы бюджэт беларускай праграмы ААН, якая прадугледжвае лекаванне ад хваробы, – 15 млн долараў. Калі зрабіць усе падлікі, атрымаецца, што хворы на ВІЧ у Беларусі можа разлічваць на дапамогу, адпаведную 30 доларам на месяц, – на ўзроўні афрыканскіх краінаў.Аркадзь Несцярэнка, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі