Медсястра, якая два гады правяла на вайне: «На працы быў ад»


Успаміны, пачак старых фотаздымкаў і медалі – усё, што засталося былой ваеннай медсястры Таццяне Яўпатавай ад вайны, якая каштавала Савецкаму Саюзу тысячы жыццяў і стала адным з чыннікаў глабальных сусветных зменаў.

Госця праграмы «Размова дня» Таццяна Яўпатава дэманструе свае ўзнагароды. Самыя каштоўныя – «Войну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народу» і «За баявыя заслугі». За імі два гады найскладанейшых аперацыяў, мноства выратаваных і, на жаль, страчаных жыццяў.

«Што датычыць працы, хачу сказаць, што гэта проста быў ад. Бо гэта быў канвеер. Маглі і дваццаць, і трыццаць чалавек вось так вось прывезці верталётамі беспасярэдне з месца, дзе ішлі баі. І ўначы, і ўдзень. У нас было толькі два аперацыйных стала і канвеер быў шалёны», – узгадвае госця праграмы, якая два гады працавала хірургічнаю медсястрой у палявым шпіталі Савецкіх Войскаў у Афганістане.

У «Размове дня», прымеркаванай да 30-годдзя вываду войскаў з Афганістану, слухайце цалкам кранальны і сумны расповед былой ваеннай медсястры Таццяны Яўпатавай.