Людзі плацяць за права адказваць на пытанні. Чаму?«Мазгабойня», без сумневаў, стала цэлаю культурнай зʼяваю. Набіраючы папулярнасць, гульня ўжо выйшла за межы Беларусі ды праводзіцца ў амаль 50 гарадах розных краінаў – ад Нямеччыны да Расеі.Пра стварэнне забавы, яе арганізацыю і прычыны фенаменальнай папулярнасці распавядаюць стваральнікі «Мазгабойні» – Аляксандр Ханін і Кацярына Максімава.