МАЗ ці БелАЗ. Хто раздавіў эканоміку?


Пагаворым пра айчынную эканоміку, якая працягвае падзенне – па выніках студзеня ВУП, як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, знізіўся на 1,9 % у параўнанні са студзенем 2019. Некаторыя прадпрыемствы, як бабруйская «Белшына», часткова прыпыняюць працу на сваіх заводах. Тым часам долар на гандляваннях працягвае рост. Што адбываецца? Ды чым гэта ўсё можа пагражаць – у першую чаргу самым беларусам, разбіраемся разам з эканамістам Сяргеем Чалым.

На МАЗе ўжо перадумалі адпраўляць працаўнікоў у адпачынкі, пра што кажа гэтая тэндэнцыя? Кажуць, што дадатковыя замовы з’явіліся. Пра што кажа гэтая тэндэнцыя?

Па-першае, гэтая тэндэнцыя не такая і новая, як здаецца. Таму што ў МАЗа праблемы са збытам былі даўно. У мінулым годзе іх таксама выратаваў буйны заказ на пасажырскую тэхніку, які быў. Пакупка аўтобусаў у часы другіх Еўрапейскіх гульняў. Цяпер, відаць, ёсць штосьці падобнае. Па-другое, відаць як праблемы прадпрыемства пачынаюць перамяшчацца па тэхналагічнаму ланцужку.

Таму што прыпынак трох цэхаў Белшыны, два з якіх абслугоўваюць БелАЗы – гэта як раз практычна праблема са збытам БелАЗа, якая пачалася, прыкладна, вясной мінулага года. Калі яшчэ ў пазамінулым годзе яны ў месяц рабілі каля 100 машын, зараз больш чым у палову менш. То бок вось цяпер гэтыя праблемы па ланцужку дайшлі і да астатніх падрадчыкаў. Ну і калі далей так будзе справа працягвацца, то, відавочна, што гэта можа закрануць і больш дробныя прадпрыемствы, якія знаходзяцца ў рэгіёнах, якія ўваходзяць у гэтыя холдынгі: той жа Белшына, той жа МАЗ. Прычым там як раз сітуацыя будзе цяжэй, таму што часцей за ўсё гэта прадпрыемства ў невялікіх гарадах, якія з’яўляюцца градаўтваральнымі.

Калі, скажам, для Менску прыпынак МАЗа – гэта яшчэ нічога, то для якіх-небудзь гарадоў невялікіх – гэта будуць вялікія сацыяльныя праблемы.

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

belsat.eu