Маёмасць больш не канфіскуюць. Ці наступіць вясна для бізнесу?


Выключыць шэраг артыкулаў, якія датычаць прадпрымальніцкай дзейнасці, ды перастаць канфіскоўваць маёмасць. Ужо гэтым летам Крымінальны кодэкс Беларусі зазнае змены. Замест ранейшай практыкі канфіскацыі ўлады прапаноўваюць даваць вялізныя штрафы – ад трохсот да пяці тысячаў базавых велічыняў. Гэта павінна абараніць правы і інтарэсы сям’і асуджаных. А як будзе на практыцы? Размаўляем з дэпутаткаю Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.

«У Беларусі закон і практыка яго стасавання – гэта розныя рэчы. Асабліва гэта бачна на прыкладзе эканамічных правапарушэнняў, калі і штрафы, і іншыя санкцыі проста несуразмерныя таму ўшчэрбу, які паўстае ў выніку правапарушэння. Пры гэтым трэба зазначыць, што практыка выключэння канфіскацыі маёмасці як спосабу пакарання ў Беларусі ўжо існуе. Яшчэ ў мінулым годзе Палата прадстаўнікоў адобрыла праект закону, а цяпер гэта закон і аб змяненні адміністрацыйнага кодэксу, дзе гэтая мера пакарання выключаная.

Я ўпэўненая, што выключэнне канфіскацыі будзе спрыяць развіццю інвестыцыйнага клімату і прыцягненню дадатковых рэсурсаў у беларускую эканоміку. Але трэба быць вельмі асцярожнымі. Бо несуразмернасць штрафаў можа стварыць нам шмат непрыемнасцяў…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: Aleksiej Witwicki / Forum