Кожны з нас Маці гадамі сустракае махляроў з фота сваёй дачкі! Як дзеюць аферысты ў Беларусі


Думаеце, усе свае грошы махлярам аддаюць толькі дурні, а вас гэта ніколі не кране? Не заракайцеся! Героі нашай праграмы таксама лічылі сябе дарослымі і разумнымі, але трапілі ў пастку аферыстаў ці сталіся закладнікамі сітуацыі.

Яўгенія Багданоўская ўжо цягам пяці гадоў сустракае махляроў з партрэтам сваёй дачкі Сашы. Тыя спампоўваюць здымак з інтэрнэту і выдаюць дзяўчынку за сваю блізкую сваячку. За дзень зарабляюць сотні рублёў, а міліцыя не робіць належных захадаў.

Жыхарка Менску пад псеўданімам Гуліко Махнадзэ зняла на відэа больш за 700 такіх аферыстаў. Але замест падзякі міліцыя садзіць за краты яе самую.

Слонімскага пенсіянера пераканалі ўзяць крэдыт на «цудадзейны масажор», але дачка аператыўна выправіла сітуацыю.

Кожную хвіліну кожнага з нас могуць надурыць на набыцці нібыта скураных куртак, на рамонце вокнаў, на пакупцы нейкіх лекавых сродкаў. Як не паддацца на заманлівыя прапановы?

Пра ўсё гэта – у новым выданні ток-шоу «Кожны з нас».

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары