Маці Джамалы: «Не магу зразумець, чаму ўсе супраць гэтай песні»


«Усім назва не спадабалася – «А чаго гэта яна так назвала – «1944»? А чаму «1944»?». Усе адразу сталі сябе адчуваць, як быццам яны бралі ўдзел у гэтым 1944, і ў дэпартацыі, і не зразумела, чаму ўсе супраць гэтай песні, – не магу зразумець» – кажа Галіна Джамаладзінава, маці Джамалы.

Маці Джамалы не сумнявалася ў перамозе дачкі з пачатку конкурсу. Цяпер жа спявачка збірае поўныя залы – нядаўна яна ўсталявала рэкорд: за пяць дзён білеты на ейны канцэрт у Кіеве набылі 4 тысячы чалавек.

Іншыя тэмы:

У Польшчы савецкія помнікі звязуць у адмысловыя паркі.Андрэй Куціла прэзентаваў фільм пра пакаленне 25-гадовых беларусаў.

Марына Вашкевіч